Долго думала, быть или не быть этому стихотворению, и всё-таки решила - БЫТЬ!
Вакол - сусвет, надзеяй поўны.
Як сонца, лёс твой зіхаціць.
Чаго ж тады душа баліць?
На сэрцы - часу пыл чароўны...
Ты адчуваешь стогн людзей,
Яны знікаюць ў хвалях ада.
А вось Нянавісць толькі рада,
Бо ёй па сэрцу смерць надзей.
Ці можа хлопчык вінаваты,
Што бацька верыў ў новы дзень?
Але над дахам - чорны цень,
Няма ў хаце болей таты.
Праз дзесяць год спытае вас,
Юнак, што вырас на падманках,
Чаму, не ззяе сонца ўранку,
Нашто складаем мары ў банку,
Каб працаваць, забыўшы час?
А ты, мацнейшы з ўсіх князёў,
Што мары, нібы дровы, паліш,
Адчуеш горыч тых пажарышч,
І больш не знойдзеш гучных слоў...
(Посвящается событиям наших дней)